БЕЛ Ł РУС

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа

30.05.2026 / 10:21

Nashaniva.com

Сезон у КХЛ ужо завяршыўся, і хакеісты пайшлі на заслужаны адпачынак, бавячы час па-рознаму. 

Галкіпер мінскага «Дынама» Васіль Дземчанка, напрыклад, паехаў на рыбалку і здабыў салідны трафей.

Дземчанка ў сваім інстаграме апублікаваў фота, на якім пазіруе з вялікай рыбай у руках. Здымкі, мяркуючы па ўсім, зроблены на адным з азёр непадалёк ад Чалябінска — роднага горада хакеіста. Рыба важыць больш за 8 кілаграмаў.

Блогер, вядучы рыбацкіх праграм і эксперт Іван Мазоўка расказаў Onliner, што гэта карп, і ацаніў улоў Васіля як вельмі ўражваючы. Паводле яго слоў, рыба, хутчэй за ўсё, была злоўлена ў адным з платных вадаёмаў.

У аматарскай рыбалцы на звычайных вадаёмах часта трапляюцца карпы вагой 1—3 кг, а асобнікі звыш 5 кг ужо лічацца сур'ёзнай здабычай. Два гады таму на Мінскае мора быў злоўлены буйны карп вагой 10 кг.

Падпісчыкі Васіля станоўча ацанілі трафей:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула