Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым
Уранку 29 мая УСУ ажыццявілі дыстанцыйнае мінаванне яе шляхам скіду маламоцных мін з беспілотнікаў на двух участках трасы.
Пасля падрыву некалькіх машын адміністрацыя акупаваных тэрыторый заклікала «не карыстацца трасай без неабходнасці».
Раней украінская армія ўзмацніла ўдары па грузавым аўтатранспарце на гэтай трасе. Паведамляецца пра перабоі з палівам у Крыме і Севастопалі.