БЕЛ Ł РУС

У Мінску заўважылі рэдкі суперкар McLaren. Такіх усяго 765 у свеце

29.05.2026 / 23:07

Nashaniva.com

Увогуле ў Мінску часта можна пабачыць дарагія машыны і спорткары, але McLaren для нашых краёў усё ж рэдкасць. Суперкар 765LT гэтай люксавай маркі заўважылі ў цэнтры сталіцы, піша «Анлайнер».

McLaren 765LT — гэта лімітаваны трэкавы суперкар з лінейкі Longtail. Па сведчаннях розных крыніц, гэтая мадэль была выпушчаная ў колькасці толькі 765 экзэмпляраў.

Посмотреть в Threads

Падобна, менавіта гэты аўтамабіль прадавалі ў Расіі ў 2024 годзе. Машына 2022 года выпуску, абсталяваная 4‑літровым рухавіком V8 магутнасцю 765 конскіх сілаў. Разгон да 100 км/г займае ўсяго 2,8 секунды.

Чытайце таксама:

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў

У Брэсце заўважылі рэдкі спорткар — такіх было выпушчана ўсяго 419

Каментары да артыкула