У Нароўлі выпусцілі дзве тоны мармеладу ў форме трактара
У Беларусі выпусцілі каля дзвюх тон мармеладу незвычайнай формы. Пра гэта паведамілі ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам». Вытворчасць прысвечана 80‑годдзю Мінскага трактарнага завода.
Фота: Белдзяржхарчпрам
У гонар гэтай даты кандытарская фабрыка «Чырвоны Мазыранін» працягвае выпускаць арыгінальную прадукцыю — мармелад у выглядзе легендарнага беларускага трактара.
Такі незвычайны ласунак з’явіўся яшчэ ў 2024 годзе і з таго часу стаў своеасаблівым сувенірам. За ўвесь перыяд вытворчасці было выраблена амаль 2 тоны гэтага мармеладу — каля 1952 кілаграмаў.
Фота: Белдзяржхарчпрам
Акрамя мармеладу, у «трактарнай» серыі ёсць і іншыя прысмакі, напрыклад, глазіраваны зефір вагой каля 33 грамаў за адзінку.
Да чарговага юбілею прадпрыемства ў Беларусі зноў выпусцілі амаль дзве тоны мармеладу, а таксама больш за дзве тоны сувенірнага ірысу.
Чытайце таксама:
У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы
Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі