БЕЛ Ł РУС

Велакарнавал «Viva, Ровар!» пераносяцца на наступны тыдзень

29.05.2026 / 15:20

Nashaniva.com

Прычына — кепскія ўмовы надвор'я.

Велакарнавал «Viva, Ровар!» у 2019 годзе, фота Мінск-навіны

Велакарнавал «Viva, Ровар!», які меўся прайсці раніцай 30 мая на праспекце Пераможцаў у Мінску, і канцэрт фестывалю «Настрой — лета» пераносяцца на наступны тыдзень. Пра новую дату будзе паведамлена дадаткова, паведаміў Мінгарвыканкам.

Арганізатары зазначаюць, што хочуць, каб як мага больш мінчан і гасцей сталіцы маглі стаць удзельнікамі грандыёзнага фестывалю. У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я (па інфармацыі МНС у другой палове дня чакаюцца дажджы, навальніцы і моцны парывісты вецер) прынята рашэнне аб пераносе мерапрыемстваў.

Дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы «Першы Ровар» на пляцоўцы каля Палаца спорту адбудуцца заўтра ў першай палове дня (пачатак у 11:30).

Таксама ў суботу з 14:00 адмяняюцца ўсе мерапрыемствы летняга музычна-турыстычнага сезона па горадзе.

Чытайце таксама:

й

Каментары да артыкула