БЕЛ Ł РУС

Мінчук абурыўся, што ў горадзе пазасыхалі маладыя ялінкі. «Зелянбуд» адказаў: у гэтым вінаваты сабачнікі

29.05.2026 / 09:23

Nashaniva.com

«Адна з прычын пагаршэння стану асобных елак — выгул хатніх жывёл у непасрэднай блізкасці ад насаджэнняў».

Скрыншот відэа з тыктоку

Мінчук паказаў у тыктоку засохлыя маладыя елкі, высаджаныя ў Кіеўскім скверы.

«Нядаўна тут было праведзена дабраўпарадкаванне, пасаджаны новыя дрэвы і нават вечназялёныя ялінкі. Відаць, за ялінкамі патрэбны большы догляд, каб яны прыжыліся», — падзяліўся ён.

«Зелянбуд» запэўніў, што работнікі сістэматычна паліваюць і падкормліваюць ялінкі, пішуць «Мінск-Навіны».

«На маладыя дрэвы ўплывае шэраг знешніх фактараў. У прыватнасці, адна з прычын пагаршэння стану асобных елак — выгул хатніх жывёл у непасрэднай блізкасці ад насаджэнняў. Гэта негатыўна сказваецца на працэсе ўкаранення і далейшым росце раслін, асабліва ў перыяд іх адаптацыі пасля пасадкі, — распавялі спецыялісты. — Маладыя хвойныя насаджэнні патрабуюць асабліва беражлівых адносін і часу для паўнавартаснага прыжывання. Нават пры забеспячэнні неабходнага догляду з боку спецыялістаў уздзеянне знешніх фактараў можа запавольваць рост і ўплываць на знешні выгляд раслін».

Каб захаваць зялёныя зоны і стварыць камфортнае гарадское асяроддзе для ўсіх, азеляняльнікі просяць мінчан выконваць культуру выгулу хатніх гадаванцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула