БЕЛ Ł РУС

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік

29.05.2026 / 07:05

Nashaniva.com

Узнік пажар.

Скрыншот відэа

У ноч на пятніцу ў горадзе Галац беспілотнік упаў на дах шматкватэрнага жылога дома. У Міністэрстве абароны Румыніі заявілі, што гаворка ідзе пра расійскі беспілотнік, піша Бі-бі-сі.

«У ноч з 28 на 29 мая Расійская Федэрацыя аднавіла атакі дронаў на цывільныя і інфраструктурныя аб’екты ва Украіне, паблізу рачной мяжы з Румыніяй, — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Румыніі. — Адзін з гэтых беспілотнікаў увайшоў у паветраную прастору Румыніі, быў зафіксаваны радарам да паўднёвай часткі горада Галац і ўрэзаўся ў дах шматкватэрнага дома, у выніку чаго ўзнік пажар».

Паводле даных экстранных службаў Румыніі, у выніку інцыдэнту пацярпелі два чалавекі, ім аказалі дапамогу на месцы.

Як паведамлялі Паветраныя сілы УСУ, у гэты момант Расія масіравана атакавала дронамі Адэскую вобласць (Галац знаходзіцца недалёка ад рэгіёна).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула