БЕЛ Ł РУС

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА

28.05.2026 / 10:58

Nashaniva.com

У Гомелі матацыкліст стварыў аварыйную сітуацыю і цудам пазбег ДТЗ на ажыўленым скрыжаванні.

Дзяржаўтаінспекцыя публікавала відэа небяспечнага манеўру, які ледзь не каштаваў жыцця кіроўцу двухколавага транспарту.

На ажыўленым скрыжаванні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай матацыкліст на Yamaha праігнараваў чырвоны сігнал святлафора і на хуткасці вылецеў на скрыжаванне.

Ён пачаў лавіраваць паміж патокамі аўтамабіляў і цудам праскочыў прама перад тралейбусам, які рухаўся па сваім маршруце. Ад смяротнага сутыкнення байкера аддзялялі лічаныя сантыметры.

Парушальніка — 34‑гадовага жыхара Гомеля — пакаралі штрафам сумай 18 базавых адзінак (810 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула