У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду
У новых кватэрах жыхары могуць самі рэгуляваць падачу ацяплення і не пакутуюць ад адключэння гарачай вады, адключэнне якой пачалося акурат у гэтыя дні.
Ілюстрацыйнае фота Tochka.by
Будаўніцтва сучаснага жылля закладзена ў дзяржпраграму краіны на пяцігодку. Так, з 2026 па 2030 год павінны пабудаваць 2 млн м2 электрадомаў. Менавіта ў іх будуць жыць без сезоннага адключэння вады, піша Tochka.by.
Бо ў такіх шматпавярхоўках электраэнергію выкарыстоўваюць як для падрыхтоўкі ежы, так і для ацяплення.
І нягледзячы на тое, што ў Мінску хапае інжынерных сетак і цеплатрас, у сталіцы таксама будуюць падобныя будынкі. Так, у горадзе ўжо 96,5 тыс м2 электражылля.
«Шэраг электрадомаў знаходзіцца на стадыі будаўніцтва. Гэта «Утульны», які цалкам забяспечваецца электраэнергіяй, вялікая пляцоўка на вуліцы Выгоцкага і мікрараён у Смалявічах», — распавяла старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.
Яна запэўніла: сур'ёзнае выкарыстанне электраэнергіі ў такіх дамах не адбіваецца на камунальным бюджэце. За ЖКП тут плацяць амаль стандартную суму.
Пры гэтым у такіх кватэрах можна самастойна рэгуляваць тэмпературны і вільготнасны рэжым, а таксама не мыцца ў тазіках з-за адключэння гарачай вады.