БЕЛ Ł РУС

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

22.05.2026 / 07:13

Nashaniva.com

Пра затрыманне забароненага спевака, які цяпер працуе ў таксі, расказала яго жонка. «Майго мужа затрымалі без тлумачэнняў. Ён не парушаў нічога!!!!!!!!!» — эмацыйна расказала яна ў сацсетках.

Скрыншот відэа «Опушка»

Медыяменеджар Кірыл Валошын выказаў меркаванне, што прычынай затрымання стала відэаінтэрв'ю Аляксея праекту «Опушка», у якім ён расказаў пра тое, што яго пазбавілі магчымасці выступаць, таму ён пайшоў у таксісты.

У тым інтэрв'ю Аляксей расказваў, што з канца 2021 года не можа выступаць з канцэртамі і працаваць як выкладчык ці прадзюсар. Ён дасылаў рэзюме ў розныя кампаніі, але яму ўсе казалі, што па пэўных прычынах не могуць узяць на працу.

Калі ўсю фінансавую падушку сям'я выкарыстала, то Хлястоў вырашыў пайсці ў таксі. Тлумачыць, што шмат хто ідзе туды працаваць, да таго ж ён любіць кіраваць аўто.

Аляксей возіць пасажыраў на BMW, а яго сын — на электрамабілі. Хлястоў сам прапанаваў сыну пайсці ў таксі, таму цікава было зарабляць грошы.

Аляксей доўга не прызнаваўся, што змяніў прафесію. Тлумачыць: было псіхалагічна складана прызнаць, што асноўная прафесія не артыст.

«Я жыў дзякуючы сцэне, жыў дзякуючы публіцы. Складана адчуваць, што ты не можаш працягваць працаваць на сцэне. Я б сказаў… давайце назавем гэта смяротнай карай. Было цяжка, і сцэны не хапае», — кажа ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула