На Гродзеншчыне ў аварыі загінулі жанчына і гадавалае дзіця
20 мая каля 16:30 на аўтадарозе М-6 «Мінск — Гродна — мяжа Польшчы» кіроўца аўтамабіля «Пежо» выехаў на сустрэчную паласу. Там адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілем «Мазда», паведамляе прэс-служба МУС.
На трасе М6 пад Гроднам ідзе рамонт, і рух арганізаваны па адной палове дарогі, але яна шырачэзная, месца хапае ўсім. Аднак 32‑гадовы кіроўца «Пежо» вылецеў на сустрэчку — ці то пайшоў на абгон, ці то яшчэ нешта. Там ён сутыкнуўся з «Маздай».
У выніку аварыі загінулі 71‑гадовая жанчына-пасажырка і гадавалае дзіця.
Дзіця ехала ў «Пежо», а жанчына — у «Маздзе».
Яшчэ трох пацярпелых у аварыі даставілі ў бальніцу.