БЕЛ Ł РУС

У Германіі з'явіўся першы прэм’ер з турэцкімі каранямі. Ён узначаліў адну з зямель

16.05.2026 / 11:40

Nashaniva.com

Джэм Аздэмір узначаліў зямлю Бадэн-Вюртэмберг, што на паўднёвым захадзе краіны.

Фота: Thomas Niedermueller/Getty Images

Некалькі гадоў таму палітыкі-правыя радыкалы заяўлялі, што Аздэміру варта вярнуцца на радзіму — у Турцыю. Ён адказаў ім так: «У суботу я зноў буду на сваёй радзіме — палячу з Берліна щ Штутгарт, потым сяду на прыгарадны цягнік і прыеду на канчатковую станцыю Бад-Урах. Гэта мая швабская радзіма, і я не дазволю вам яе разбурыць».

Аздэмір нарадзіўся непадалёк ад Штутгарта, яго бацькі прыехалі ў Германіі ў 1960-х. Бацька працаваў на тэкстыльнай фабрыцы, маці мела ўласную швейную майстэрню, паведамляе тэлеграм-канал «Што там у немцаў».

Па адукацыі Аздэмір — сацыяльны педагог, у партыі Саюз 90/Зялёныя — з 1981 года. З-за яго паходжання палітыка крытыкавалі з розных бакоў: і немцы, і туркі.

Аднак ён працягваў будаваць кар’еру: на выбарах у бундэстаг 2021 года ён паставіў рэкорд у сваёй партыі, атрымаўшы 40% галасоў у сваёй акрузе. Тады ён стаў міністрам сельскай гаспадаркі Германіі.

А цяпер, па выніках ужо рэгіянальных выбараў, ён будзе кіраваць сваёй роднай зямлёй са сталіцы — Штутгарт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула