БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

15.05.2026 / 11:56

Nashaniva.com

Сустрэча праходзіць у Палацы Незалежнасці.

Франклін Грэм — злева. Фота прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма Франклінам Грэмам, паведамляе Пул першага.

«Дзякуй, што вы знайшлі час, нягледзячы на такія адлегласці, прыехаць да нас і абмеркаваць пытанні не толькі міжканфесійных нашых зносін, але і пытанні міждзяржаўных адносін. Спадар Грэм, вы крыху ведаеце пра Беларусь, вы бывалі тут. Вы бывалі неаднойчы ў Расіі. Таму ведаеце, у якім кірунку развіваецца абстаноўка, сітуацыя», — сказаў Лукашэнка.

Ён папрасіў Грэма перадаць Дональду Трампу «самыя добрыя пажаданні». «І скажыце яму, што ў Беларусі ў яго надзейныя сябры і прыхільнікі».

Зазначацца, што Франклін Грэм будзе ўдзельнічаць у шэрагу мерапрыемстваў. 16‑17 мая ў «Чыжоўцы-арэне» павінен адбыцца шматтысячны «Фестываль надзеі».

Чытайце таксама:

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Каментары да артыкула