БЕЛ Ł РУС

Wildberries, Ozon і «Белпошту» прызналі дамінантамі ў Беларусі

13.05.2026 / 09:30

Nashaniva.com

Цяпер іх тарыфы павінны мець эканамічнае абгрунтаванне.

Фота: Maksim Konstantinov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло аналіз двух рынкаў: паслуг уладальнікаў інтэрнэт-пляцовак і паслуг па наданні доступу да адзінай аўтаматызаванай сістэмы ўліку паштовых адпраўленняў.

Па выніках праверкі ў рэестр уключылі ТАА «ІМВБРБ», якое прадстаўляе маркетплэйс Wildberries, а таксама групу асоб у складзе ТАА «АЗОН Маркет Бел» і ТАА «Інтэрнэт Рашэнні» — маркетплэйс Ozon. Яны ўнесеныя па пазіцыі «паслугі ўладальнікаў інтэрнэт-пляцовак».

РУП «Белпошта» ўключылі ў рэестр па іншай пазіцыі — «паслугі надання доступу да адзінай аўтаматызаванай сістэмы ўліку і захоўвання даных аб перамяшчэнні рэгістраваных паштовых адпраўленняў».

Для ўсіх гэтых кампаній устаноўлены спосаб цэнавага рэгулявання — парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў. Гэта не азначае, што МАРГ уводзіць канкрэтную верхнюю мяжу цэн або фіксаваную стаўку. Суб’екты па-ранейшаму самастойна фармуюць адпускныя цэны.

Але цяпер ім неабходна распрацоўваць і зацвярджаць уліковую палітыку ў сферы цэнаўтварэння, а таксама складаць эканамічнае абгрунтаванне ўжываных цэн у выглядзе планавай калькуляцыі з расшыфроўкай артыкулаў выдаткаў. Іншымі словамі, тарыфы павінны быць не проста прызначаныя, а пралічаныя і пацверджаныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула