Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска і штогод збірала дыпломы на рэспубліканскіх школьных алімпіядах. Нядаўна яе асудзілі па палітычнай крыміналцы.
Дар'я Калінава. Фота: 34mag.net
Дзяўчына вучылася ў мясцовай гімназіі і з шостага класа ўдзельнічала ў алімпіядах па працоўным навучанні. З 2007‑га па 2012 год станавілася пераможцай абласных і заключных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.
Таксама гімназістка брала ўзнагароды на міжнародных фестывалях даследчых прац і ў розных творчых конкурсах.
Пасля заканчэння школы Дар'я вучылася ў Еўропе.
Нядаўна стала вядома, што Дар'ю Калінаву асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК).
Акалічнасці справы невядомыя. Дакладны прысуд таксама невядомы, але гэта ці «хімія» з накіраваннем, ці калонія.
Чытайце таксама:
42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна