У Калінкавічах у аварыі загінуў матацыкліст
11 мая каля 16:45 69‑гадовы кіроўца аўтамабіля Toyota, рухаючыся па вуліцы Савецкай, пры павароце налева не прапусціў матацыкл Suzuki, якім кіраваў 26‑гадовы мужчына. Матацыкл ехаў насустрач.
У выніку сутыкнення матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы і памёр у бальніцы.