БЕЛ Ł РУС

Улады агучылі, колькі па Мінску вывешана чырвона-зялёных сцягоў на будынках

10.05.2026 / 22:09

Nashaniva.com

Чыноўніца запэўнівае, што гэта ініцыятыва саміх жыльцоў.

У Мінску на будынках развешана больш за 3,5 тысячы дзяржаўных сцягоў. Такія даныя агучыла начальніца ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Алена Бычанок у эфіры СТБ.

Шмат чырвона-зялёных сцягоў — на жылых дамах «Мінск-Свету». Чыноўніца кажа, што гэта нібыта самі людзі так захацелі.

«Вядома, жыльцы зацікаўлены, каб будынкі былі ўпрыгожаны дзяржаўнымі сцягамі. Абслуговыя арганізацыі ўстанаўліваюць іх з ініцыятывы жыхароў, а таксама сочаць за станам размешчаных дзяржаўных сцягоў на дахах».

Бычанок некалькі разоў падкрэсліла, што вывешванне чырвона-зялёных сцягоў на будынках — ініцыятыва саміх жыльцоў. Але вядома, што пасля 2020‑га такія патрабаванні часта прыходзілі зверху. У 2021 годзе адміністрацыя Першамайскага раёна сталіцы патрабавала да IT-кампаній у ПВТ размясціць сцягі на будынках. У 2023 годзе паведамлялася, як Зелянбуд у Фрунзенскім раёне патрабаваў таго ж ад прыватных кампаній.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула