БЕЛ Ł РУС

Фіца пасля візіту ў Маскву заявіў, што Зяленскі павінен патэлефанаваць Пуціну

10.05.2026 / 20:56

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што перадаў пасланне Зяленскага Пуціну.

Роберт Фіца і Уладзімір Пуцін. Фота: kremlin.ru

Пра гэта ён паведаміў у Facebook, піша «Еўрапейская праўда».

«Я перадаў паведамленне ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прэзідэнту Расіі. Падчас нашай асабістай сустрэчы ў Арменіі ён сказаў мне, што гатовы сустрэцца з Пуціным у любым фармаце. Адказ відавочны: калі прэзідэнт Украіны зацікаўлены ў сустрэчы, ён павінен звязацца са сваім расійскім калегам па тэлефоне», — сказаў ён.

Асобна Фіца станоўча ацаніў ідэю працягу рэжыму спынення агню, заявіўшы, што гэта можа стварыць прастору для дыпламатычных намаганняў і перамоўнага працэсу.

Варта заўважыць, што ў асяроддзі кіраўніка РФ кажуць, што Фіца ў размове з Пуціным не перадаваў яму ніякіх пасланняў ад прэзідэнта Украіны, хоць тэму Украіны згадвалі.

Фіца прыбыў у Маскву яшчэ 8 мая і ўсклаў вянок да магілы невядомага салдата каля Крамля. Тады ж ён сказаў, што з’яўляецца своеасаблівай «чорнай авечкай» у ЕС.

Перад візітам у Браціславе паведамлялі, што Роберт Фіца мае намер перадаць гаспадару Крамля «пасланне» ад украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, і што ён можа атрымаць ад Пуціна «каштоўную інфармацыю» пра тое, як той бачыць намаганні па спыненні вайны.

У Офісе прэзідэнта Украіны з гэтай нагоды адзначалі, што Зяленскі на сустрэчы сказаў Фіца, што Украіна гатовая сустракацца з РФ на ўзроўні лідараў у змястоўным фармаце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула