БЕЛ Ł РУС

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску

10.05.2026 / 14:25

Nashaniva.com

Расія правяла ў Мінску маштабную акцыю «Бессмяротнага полка», нягледзячы на супраціў беларускага боку. Узначаліла яе пасольства РФ у Беларусі. 

Спікер МЗС РФ Марыя Захарава перапосціла публікацыю пасольства Расіі ў Беларусі пра прапагандысцкую расійскую акцыю «Бессмяротны полк». 

«Сцягі «Бессмяротнага палка» — у сталіцы Рэспублікі Беларусь горадзе-героі Мінску», — пахвалілася пасольства Расіі ў Беларусі. 

Нягледзячы на забарону расійскай акцыі ў Беларусі, расіяне здолелі яе правесці. 

На акцыю прыйшлі расійскія дыпламаты, прарасійскія актывісты.

«Сёлета да акцыі памяці ў сталіцы Беларусі таксама далучылася дэлегацыя з Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі», — дадае пасольства РФ. 

Беларускія ўлады не далі рады расійскай прапагандзе. Рыгор Азаронак толькі і змог, што кідацца абразамі ў бок шараговых прарасійскіх актывістаў. 

Так, віцебская прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава ў сваім тэлеграм-канале паскардзілася, што падчас святкавання 9 мая ўзнік канфлікт вакол раздачы георгіеўскіх стужак, і апублікавала адпаведнае відэа. «У нас іншая атрыбутыка», — адказала ёй адна з жанчын на тыя стужкі.

«Малайчына, свіння. Сапсавала канкрэтным людзям свята», — напісаў пра Мірсалімаву Азаронак. І дадаў саркастычнае «Патрыётка» ў двукоссях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула