У Гомелі бяздомныя сабакі напалі на дзяўчынку
У Гомелі 8 мая бяздомныя сабакі напалі на 11‑гадовую дзяўчынку ў лясным масіве каля мікрараёна Шведская Горка. Адна з жывёл укусіла дзіця.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
Дзяўчынку хутка даставілі ў бальніцу. Па словах медыкаў, яе жыццю нічога не пагражае, цяпер дзіця знаходзіцца пад наглядам урачоў і атрымлівае неабходную дапамогу.
Пасля здарэння гарадскія службы ўзмацнілі працу па адлове бадзяжных жывёл. Да вырашэння сітуацыі далучыліся адміністрацыя Савецкага раёна Гомеля, МНС, міліцыя і прадпрыемства «Спецкамунтранс». Спецыялісты абследавалі тэрыторыю і знайшлі месца, дзе маглі знаходзіцца сабакі. Да раніцы 9 мая ўжо адлавілі двух бяздомных сабак, але пошукі працягваюцца.
Старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў заклікаў жыхароў паведамляць пра зграі бяздомных сабак у дыспетчарскую службу або праз гарадскі чат-бот.
Ён таксама нагадаў, што жыхарам не рэкамендуецца падкормліваць бяздомных жывёл. Паводле яго слоў, гэта можа зрабіць іх залежнымі ад людзей і павялічыць рызыку агрэсіўных паводзін.
Чытайце таксама:
«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы
У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго