БЕЛ Ł РУС

Ля Кургана Славы ўлетку плануюць адкрыць кавярню ў стылі 1960‑х

9.05.2026 / 14:23

Nashaniva.com

Назва будзе «У Кургана».

Фота: БелТА

Ля Кургана Славы ўлетку плануюць адкрыць кавярню у стылі 1960-х. Пра гэта журналістам сёння расказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка, піша БелТА.

Летась на мемарыяльным комплексе была завершана маштабная рэканструкцыя, і па даручэнні Лукашэнкі быў закладзены сад. А сёлета пры падтрымцы Міністэрства абароны Беларусі экспазіцыя ваеннай тэхнікі папоўнілася васьмю новымі адзінкамі. Таксама тут завяршаюць рэканструкцыю кавярні, якую вырашылі стылізаваць пад 1960‑я гады. Менавіта ў той час будаваўся мемарыял.

«Назва будзе «Ля Кургана». Там створаць атмасферу 1960‑х гадоў з кухняй таго часу і адпаведным інтэр’ерам. Нават афіцыянты будуць насіць стылізаваныя строі», — расказаў Аляксей Кушнарэнка, падкрэсліўшы, што гэта таксама даніна павагі ўсім, хто будаваў мемарыял і лічыў сваім абавязкам прынесці сюды жменю зямлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула