БЕЛ Ł РУС

У панядзелак павінна пацяплець

9.05.2026 / 12:39

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 10—12 мая.

У нядзелю ў многіх раёнах кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Уначы +2..+8°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +10°С, максімальная ўдзень — ад +8°С па паўночным захадзе да +19°С па паўднёвым усходзе. 

У панядзелак пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе, а ўдзень па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у ваколіцах Брэста навальніцы.

Уначы +1..+7°С, месцамі ў паветры і на глебе замаразкі 0..-2°С; тэмпература паветра ўдзень — ад +13°С па поўначы да +24°С па паўднёвым захадзе.

У аўторак удзень месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, удзень магчымы град. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты, удзень пры навальніцах — моцны парывісты.

Уначы +5..+12°С, удзень +18..+25°С, па захадзе +13..+17°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула