Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Перамогі
Віншуючы народ Украіны з Днём Вялікай Перамогі, ён адзначыў наступнае.
Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Беларусы і ўкраінцы стаялі побач у страшных выпрабаваннях, разам перажывалі боль страт і радасць доўгачаканай вясны 1945 года. Сёння вельмі важна перадаць нашчадкам праўду пра сумесную барацьбу з нацызмам, якая стала праяўленнем бязмежнай сілы і адзінства. У Беларусі памятаюць украінскіх герояў, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля вызвалення беларускай зямлі. Любыя спробы перапісаць гісторыю і пасеяць недавер паміж нашымі народамі асуджаныя на правал», — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка пажадаў украінскім ветэранам здароўя і даўгалецця, а жыхарам Украіны — найхутчэйшага ўсталявання міру і згоды.