Цягнік «Гомель — Мінск» паміж Бабруйскам і Асіповічамі ўрэзаўся ў машыну
Фота і відэа з інцыдэнтам падзяліўся падпісчык выдання «Моцныя навіны».
Па словах відавочцы, надзвычайнае здарэнне адбылося паміж Бабруйскам і Асіповічамі. На кадрах бачна, як мужчына разгружае прычэп.
Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Цягнік прастаяў хвілін з 20, але спазненне ў Мінск склала ўсяго 8 хвілін.
Афіцыйнай інфармацыі пра інцыдэнт пакуль няма.