БЕЛ Ł РУС

У Полацкім раёне ў школьнага кухара знайшлі 84 пачкі скрадзенага масла

8.05.2026 / 19:06

Nashaniva.com

У Полацкім раёне будуць судзіць 38‑гадовую жанчыну, якая працавала кухарам у адной са школ. Яе абвінавачваюць у прысваенні прадуктаў са школьнай сталовай, паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Паводле версіі следства, на працягу некалькіх месяцаў жанчына выносіла прадукты са школы для асабістага карыстання. Сцвярджаецца, што яна спецыяльна парушала тэхналогію прыгатавання страў і клала вучням менш прадуктаў, чым прадугледжана нормамі. За кошт гэтага ўтвараліся лішкі, якія яна забірала дадому пасля працы.

Падчас праверкі ў яе знайшлі 84 пачкі масла, а таксама сыр, рыбнае філе і мясны фарш. Агульную шкоду ацанілі прыкладна ў 900 рублёў.

Жанчыне выставілі абвінавачванне ў прысваенні або растраце маёмасці, якая была ёй давераная. Артыкул прадугледжвае пакаранне да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Цяпер справа перададзена ў суд. Да разгляду жанчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Чытайце таксама:

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus

Невядомы ласун у Вілейскім раёне скраў вуллі з пчалінымі сем'ямі

Мінчук атрымаў 12 судзімасцяў — а яму ўсяго 34 гады

У Смалявіцкім раёне злодзея падвяла любоў да салодкага

Каментары да артыкула