БЕЛ Ł РУС

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін фэст

8.05.2026 / 14:51

Nashaniva.com

Фэст «Свята Сонца» ў гэтым годзе не адбудзецца, паведамілі арганізатары ў сваім тэлеграм-канале.

Svyata-sontsa.by

Фолк-фэст «Свята сонца» рэгулярна ладзіўся ў Дудутках і быў прымеркаваны да Дня летняга сонцастаяння. Летась яго правялі 15 чэрвеня. 

Летась ён пазіцыянаваўся як грандыёзнае шоу агню і піратэхнікі з удзелам фолк-рок гуртоў, правядзеннем майстар-класаў па кавальстве, ганчарстве, ткацтве, з кірмашом, а таксама з традыцыйнымі абрадамі: пляценнем вянкоў, скокамі праз вогнішча ды іншым.

Раней быў адменены рок-фестываль «Сонцастаянне» ў Пружанах, гарадскі фестываль Festiwow, фестываль Wostraw у Нясвіжы.

Чытайце таксама:

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?

Каментары да артыкула