БЕЛ Ł РУС

Апельсінавы сок падаражае ўдвая праз неўраджай у Бразіліі

7.06.2010 / 14:14

Цытрусавыя сёлета не растуць па ўсім свеце.

Кошты на апельсінавы сок у бліжэйшыя некалькі месяцаў рэзка вырастуць праз неўраджай цытрусавых ў Бразіліі.

У кантрактах, якія бразільскія пастаўшчыкі апельсінаў падпісваюць сёлета, прадугледжана павышэнне коштаў на 50-60%.
На сусветным рынку вытворчасці апельсінавага соку на долю Бразіліі прыпадае прыкладна палова.

Цяперашні ўраджай стане мінімальным з 2003-2004 гадоў.

На падвышэнне коштаў на апельсінавы сок таксама паўплывае чаканы неўраджай у Фларыдзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула