БЕЛ Ł РУС

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ

8.05.2026 / 09:31

Nashaniva.com

Крэмль адклікаў акрэдытацыі замежных СМІ на ваенны парад у Маскве «ў сувязі са складанай сітуацыяй», піша Spiegel.

Парад у Маскве летась. Фота Wikimedia Commons

Крамль адклікаў акрэдытацыі ў нямецкага часопіса Der Spiegel і іншых замежных СМІ.

Прадстаўнікі Крамля тэлефанавалі і паведамлялі аб адкліканні акрэдытацый на парад 9 мая. Паводле інфармацыі выдання, сярод тых, хто атрымаў адмову, былі таксама ARD, ZDF, Sky, інфармацыйнае агенцтва AFP, італьянскі тэлеканал Rai і японскі NHK.

Супрацоўніца Крамля ў размове з Der Spiegel заявіла: «Фармат асвятлення параду быў зменены з-за сітуацыі. Таму замежныя СМІ, якім раней была пацверджана акрэдытацыя, цяпер не дапускаюцца».

Іншым замежным медыя адказалі: «Дапускаюцца толькі расійскія СМІ».

Гэта першы выпадак, калі акрэдытацыі на парад 9 мая спачатку былі выдадзены замежным журналістам, а потым адкліканы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула