У Беларусі заўтра правядуць агульнанацыянальную хвіліну маўчання
Агульнанацыянальная хвіліна маўчання пройдзе ў Беларусі 9 мая а 12:00.
Фота: Мінск-навіны
Удары метранома і мелодыя рэквіема прагучаць у эфіры тэлебачання і радыё, на вуліцах і плошчах.
Ва ўсіх храмах прагучыць звон. На вуліцах будзе чуваць сігнальныя гудкі, у некаторых месцах прыпыніцца рух.