БЕЛ Ł РУС

Сайт анлайн-бібліятэкі «Камунікат» зазнаў магутную хакерскую атаку

7.05.2026 / 08:52

Nashaniva.com

«Хаця, трэба прызнаць, што атака знішчыла больш чым 25‑гадовую працу многіх людзей, але мы не здаемся», — напісаў Яраслаў Іванюк.

«Мінулай ноччу сайт Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org не вытрымаў хакерскай атакі. На гэты момант сайт не працуе. Аднак весткі пра нашу смерць, так як і пра смерць беларускай культуры і мовы — як казаў класік — заўчасныя і крыху перабольшаныя.

Хаця, трэба прызнаць, што атака знішчыла больш чым 25‑гадовую працу многіх людзей, але мы не здаемся.

Ва ўмовах узмацнення рэпрэсій супраць беларускай культуры і мовы, Kamunikat.org быў не толькі бібліятэкай, але і інструментам абароны культурнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, а таксама платформай, якая падтрымлівае свабодны доступ да ведаў і незалежнай творчасці. Хакерская атака чарговы раз пацвердзіла, што Камунікат — гэта важны культурніцкі праект, які як соль у воку для спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі. Будзем змагацца і адбудуем адзін з найважнейшых незалежных архіваў беларускай культуры! Не выключана аднак, што зойме гэта шмат часу», — напісаў кіраўнік праекта Яраслаў Іванюк у фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня

Чатырнаццаць выдавецтваў, каля паўтысячы кніг… Заснавальнікі новай варшаўскай кнігарні Kamunikat.shop расказалі пра далейшыя планы

Каментары да артыкула