БЕЛ Ł РУС

Апублікаваная запіска, якую, меркавана, Эпштэйн напісаў перад спробай самагубства

7.05.2026 / 08:05

Nashaniva.com

«Гэта сапраўдны падарунак — мець магчымасць самому выбраць час для развітання», — паведамлялася ў запісцы.

Суд у ЗША апублікаваў фота перадсмяротнай запіскі, меркавана напісанай фінансістам Джэфры Эпштэйнам перад яго няўдалай спробай самагубства ў турме ў ліпені 2019 года.

Пра гэта піша The New York Times, дадаючы, што ў іх няма дакладных доказаў таго, што запіску сапраўды напісаў менавіта Эпштэйн.

Запіску знайшоў сукамернік Эпштэйна, былы паліцэйскі Нікалас Тарталіёнэ.

У ёй Эпштэйн паведамляе, што доказы абвінавачанняў супраць яго не былі знойдзеныя, нягледзячы на «месяцы допытаў».

«Гэта сапраўдны падарунак — мець магчымасць самому выбраць час для развітання, — казалася ў запісцы. — І чаго вы ад мяне хочаце — каб я расплакаўся! Ніякай радасці. Гэта таго не варта!»

Подпісу на запісцы няма.

Міністэрства юстыцыі ЗША пакуль не пракаментавала сітуацыю. Запіска прайшла почырказнаўчую экспертызу, якая пацвердзіла падабенства з почыркам Эпштэйна.

У ліпені 2019 года Эпштэйна знайшлі ў турэмнай камеры без прытомнасці і з траўмамі шыі. Пасля гэтага яго перавялі ў камеру з мяккімі сценамі пад пастаянны нагляд, але пазней вярнулі ў звычайную. У жніўні 2019 года фінансіста знайшлі мёртвым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула