БЕЛ Ł РУС

На тэрыторыі Латвіі ўпалі два беспілотнікі

7.05.2026 / 07:46

Nashaniva.com

Ваенна-паветраныя сілы Латвіі зафіксавалі пранікненне замежных беспілотных лятальных апаратаў з боку Расіі; у Латгаліі (ўсходняя чатка краіны) ўпалі два беспілотнікі, піша Lsm.lv.

LSM

Мяркуецца, што адзін з дронаў упаў у Рэзэкнэ.

Каля паловы чацвёртай у Дзяржаўную паліцыю паступіў выклік на аб’ект захоўвання нафтапрадуктаў на вуліцы Камунала ў Рэзэкнэ, дзе быў заўважаны дым. Першапачатковая інфармацыя сведчыць, што на месцы здарэння, магчыма, упаў дрон. 

Дзяржаўная паліцыя ачапіла пацярпелую тэрыторыю.

Журналісты, што працавалі на месцы здарэння каля нафтабазы ў Рэзэкнэ, назіралі нізкалятучы беспілотны лятальны апарат. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула