БЕЛ Ł РУС

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

7.05.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Наталля Непачаловіч шмат гадоў адпрацавала вядучай інжынеркай у банку і гадавала дзіця.

Наталля Непачаловіч. Фота з яе старонкі Укантакце

Наталлі Непачаловіч 42 гады. Яна родам са Слуцкага раёна, але доўгі час жыла і будавала кар'еру ў Расіі. У Маскве яна працавала вядучым інжынерам у «Альфа-Банку». Пазней яна вярнулася на радзіму і пасялілася ў Калодзішчах пад Мінскам.

Наталля замужам і мае дзіця, а яе муж некаторы час працаваў за мяжой.

Непачаловіч арыштавалі ў мінулым годзе і змясцілі ў СІЗА. У гэтым годзе яе асудзілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК, «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Дакладны прысуд невядомы, але гэта хатняя хімія.

Чытайце таксама:

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі

Каментары да артыкула