БЕЛ Ł РУС

У Сінгапуры школьнікаў за булінг будуць лупцаваць розгамі

6.05.2026 / 20:52

Nashaniva.com

У Сінгапуры ўлады ўвялі новыя меры супраць школьнага булінгу. Паводле рашэння мясцовага Міністэрства адукацыі, для хлопцаў ад дзевяці гадоў у некаторых выпадках з 2027 года будзе дазваляцца нават фізічнае пакаранне — лупцаванне розгамі, паведамляе The Guardian.

Фота ілюстрацыйнае

Такое пакаранне можна прымяняць толькі з дазволу дырэктара школы. Яго павінны праводзіць спецыяльна ўпаўнаважаныя супрацоўнікі, улічваючы ўзрост вучня. Максімальна дазволена нанесці не больш за тры ўдары.

Пры гэтым школа абавязаная сачыць за станам дзіцяці і забяспечыць яму псіхалагічную падтрымку.

Для дзяўчынак і ў сітуацыях, дзе лупцаванне не выкарыстоўваецца, прадугледжаныя іншыя меры: пакіданне пасля ўрокаў, часовае адхіленне ад заняткаў і зніжэнне ацэнкі за паводзіны.

У Сінгапуры ўжо даўно існуе практыка цялесных пакаранняў: заканадаўства забараняе іх для жанчын, але для мужчын да 50 гадоў прысуджанае судом лупцаванне розгамі можа прымяняцца за некаторыя злачынствы.

Чытайце таксама:

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў

Лі Куан Ю: як за адно пакаленне цвёрдай рукой вывесці маладую краіну ў сусветныя лідары

Каментары да артыкула