Памёр заснавальнік CNN Тэд Цёрнер
Пра смерць Тэда Цёрнера са спасылкай на прэс-рэліз Turner Enterprises паведаміў сам тэлеканал CNN. Цёрнеру было 87 гадоў.
Тэд Цёрнер заснаваў CNN у 1980 годзе. Ён стаў першым кругласутачным навінавым тэлеканалам.
Таксама бізнэсмен вядомы як прадзюсар, філантроп, яхтсмен і экс-муж актрысы Джэйн Фонды. Часопіс Forbes ацэньваў ягонае багацце ў 2,8 мільярда даляраў.
Тэд Цёрнер стварыў магутную медыяімперыю, у якую ўваходзілі кабельныя тэлеканалы, у тым ліку WTBS і TNT. Акрамя таго, ён валодаў спартыўнымі актывамі, сярод якіх была бейсбольная каманда Atlanta Braves. Пазней ён прадаў асноўныя медыяактывы кампаніі Time Warner.
Асобная старонка яго дзейнасці — філантропія і грамадскія ініцыятывы. Тэрнер заснаваў Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падтрымліваў праекты па зніжэнні ядзернай пагрозы і актыўна займаўся экалагічнымі пытаннямі. У прыватнасці, ён спрыяў аднаўленню папуляцыі бізонаў у ЗША.
Таксама ён стаў вядомы як стваральнік мультсерыяла Капітан Планета, які меў на мэце прыцягнуць увагу да праблем аховы навакольнага асяроддзя.
Акрамя таго, Тэд Цёрнер — заснавальнік і галоўны спонсар спартыўных Гульняў добрай волі, якія праводзіліся ў 1986‑2001 гадах адзін раз на чатыры гады.
Чытайце таксама:
Памёр 46‑гадовы дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк
«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў
Памёр расійскі палітвязень Алег Тырышкін. Ён ужо трэці за красавік