БЕЛ Ł РУС

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку

6.05.2026 / 12:53

Nashaniva.com

Супрацоўніца банка нават запатрабавала асабіста прыехаць з Ватыкана ў ЗША.

Фота: Simone Risoluti — Vatican Media via Vatican Pool / Getty Images

Праз два месяцы пасля абрання Папам Львом XIV, ураджэнец ЗША кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост патэлефанаваў у свой амерыканскі банк, каб абнавіць кантактныя звесткі.

Тлумачачы немагчымасць з’явіцца ў банк асабіста, пантыфік шчыра прадставіўся Папам, пасля чаго супрацоўнік службы падтрымкі паклаў трубку, распавёў блізкі сябар папы айцец Том Маккарці на сустрэчы з каталікамі ў Ілінойсе, дзе ў свой час працаваў тагачасны кардынал Прэвост, піша The New York Times.

Паводле слоў айца Маккарці, новы Папа прадставіўся сваім свецкім імем і папрасіў змяніць нумар тэлефона і адрас у банкаўскіх дакументах.

Ён адказаў на ўсе кантрольныя пытанні, але супрацоўніца банка заявіла, што гэтага недастаткова, і запатрабавала асабістага візіту ў аддзяленне.

«Ён сказаў: «Ну, я не змагу гэтага зрабіць. Я ж адказаў на ўсе пытанні бяспекі»», — перадаў Макарці словы пантыфіка, чым выклікаў смех у прысутных.

Супрацоўніца папрасіла прабачэння, і тады папа зрабіў яшчэ адну спробу: «Вам было б важна, калі б я сказаў, што я папа Леў?» — спытаў ён. Пасля гэтага супрацоўніца падтрымкі паклала слухаўку.

У Ватыкане не адразу адказалі на запыт NYT наконт каментара да інцыдэнту. Аднак айцец Макарці пацвердзіў у электронным лісце, што гісторыя пра банкаўскія праблемы пантыфіка праўдзівая.

Паводле яго слоў, сітуацыю ўдалося ўрэгуляваць праз іншага святара, знаёмага з прэзідэнтам банка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула