БЕЛ Ł РУС

Да выходных зноў пахаладае. Удзень +9..+12°C

6.05.2026 / 11:53

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 7—9 мая.

Фота: Lookby.Media

У чацвер днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, днём пры навальніцах месцамі моцныя залевы.

Удзень у асобных раёнах — шквалістае ўзмацненне ветру.

Ноччу +10..+ 15°С, месцамі да + 5..+ 9°C, максімальная тэмпература паветра днём размяркуецца ад + 16°C па паўночным захадзе да +30°C па паўднёвым усходзе краіны.

У пятніцу, 8 мая, у асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер пераменных кірункаў парывісты, удзень пры навальніцах моцны парывісты.

Пахаладае. Ноччу + 7..+13°С, па поўдні і паўднёвым усходзе рэспублікі да +15°С, дзённы максімум размяркуецца ад +9°С па паўночным захадзе да + 26°С па паўднёвым усходзе.

У суботу, 9 мая, чакаецца халаднаватае ветранае надвор'е.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць дажджы. У начныя гадзіны ў асобных раёнах Віцебскай вобласці моцныя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы.

Вецер пераменных кірункаў парывісты, уначы месцамі на поўначы моцны парывісты.

Ноччу +4..+10°С, максімальная днём будзе вагацца ад + 8°С па поўначы да + 21°С па паўднёвым усходзе.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула