БЕЛ Ł РУС

У міліцыі мінчуку патлумачылі, што ён выконваў заданні махляроў. Але ён не паслухаў

6.05.2026 / 10:12

Nashaniva.com

Міліцыя затрымала 25‑гадовага цырульніка, які працягваў выконваць заданні тэлефонных ашуканцаў нават пасля гутаркі з сапраўднымі міліцыянтамі.

Каля месяца таму мужчына быў затрыманы міліцыянтамі за тое, што забраў грошы ў ашуканага мінчука і пакінуў іх у тайніку для наступнага кур’ера.

Тады ён тлумачыў, што не разумеў злачыннасці сваіх дзеянняў і думаў, што дапамагае людзям абмяняць грошы на крыптавалюту.

Аднак ужо пасля завядзення крымінальнай справы хлопец далей размаўляў з куратарам і выканаў яшчэ два яго заказы ў Мінску і Салігорску. Там ён забраў грашовыя сродкі ў памеры амаль 90 тысяч рублёў і перадаў іх далей па злачынным ланцужку.

За што атрымаў каля пяці тысяч рублёў. 

Заведзеена крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Хлопцу пагражае пазбаўленне волі ад трох да 12 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула