БЕЛ Ł РУС

У МЗС патлумачылі, чаму беларуску не пусцілі ў Лаос, нягледзячы на бязвізавы рэжым

5.05.2026 / 19:41

Nashaniva.com

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі патлумачылі сітуацыю з беларускай, якая ў пачатку года паведаміла, што яе памежнікі не пусцілі ў Лаос, хоць перад тым паміж краінамі было заключана пагадненне пра бязвізавы рэжым.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе МЗС, лаоскі бок афіцыйна пацвердзіў: пагадненне аб бязвізавых паездках паміж краінамі дзейнічае ў поўным аб’ёме, і праблема не была звязаная з яго «няведаннем» памежнікамі ці што пагадненне «не працуе».

Высветлілася, што жанчына мела не адзін, а два пашпарты — беларускі і нідэрландскі. Пры вылеце з Малайзіі яна прайшла кантроль па нідэрландскім дакуменце, а ўжо пры ўездзе ў Лаос падала беларускі пашпарт, каб скарыстацца бязвізавым рэжымам.

Але гэта супярэчыць правілам іміграцыйнага кантролю ў Лаосе. Паводле мясцовых законаў, калі чалавек выкарыстоўвае адзін пашпарт пры выездзе з краіны, то ён павінен выкарыстоўваць той жа самы дакумент і пры ўездзе ў наступную краіну. Менавіта гэта неадпаведнасць і стала прычынай адмовы, а не праблемы з бязвізам як такім.

У МЗС Беларусі падкрэслілі, што пагадненне працуе, але патрабуе дакладнага выканання правіл. Беларусам, якія плануюць паездкі ў Лаос, параілі проста ўважліва афармляць дакументы, каб пазбягаць падобных сітуацый.

Чытайце таксама:

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы

Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз

Беларусь і Аман увялі бязвізавы рэжым

Каментары да артыкула