БЕЛ Ł РУС

70‑гадовы праваабаронца Уладзімір Целяпун, якога затрымалі ў красавіку, хварэе на рак

5.05.2026 / 18:41

Nashaniva.com

Пра цяжкую хваробу арыштаванага праваабаронцы з Мазыра Уладзіміра Целяпуна «Радыё Свабода» паведаміў праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка.

Уладзімір Целяпун

«Ён хворы на рак, цяпер у стадыі рэмісіі. Хто яго бачыў перад арыштам, адзначаюць, што вельмі схуднеў. Ясна, што патрэбны дагляд, увага лекараў, але ў СІЗА гэта забяспечыць будзе складана, ведаю па сабе, год там быў. Нават невядома, ці атрымлівае ён патрэбныя лекі. Была надзея, што зменяць меру стрымання на падпіску, улічаць ягоны ўзрост і стан здароўя, але на такі гуманны крок следства не пайшло».

Раней стала вядома, што Уладзіміру Целяпуну інкрымінаваныя арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку).

Уладзімір Целяпун вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ўдзельнічаў ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мае праблемы са здароўем. Раней Целяпун неаднаразова затрымліваўся па адміністрацыйных артыкулах, апошні раз пра гэта паведамлялася ў студзені 2025 года.

Гэтым разам Целяпуна затрымалі прыкладна ў сярэдзіне красавіка, пасля чаго ён не вяртаўся дадому. Пазней высветлілася, што яго ўтрымліваюць у следчым ізалятары ў Гомелі.

30 красавіка беларускія праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Чытайце таксама:

Мазырскага праваабаронцу Целяпуна абвінавачваюць па двух палітычных артыкулах

У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна

Каментары да артыкула