БЕЛ Ł РУС

Гастрапляцоўка «Пясочніца» ў Мінску ўсё ж не адкрыецца. Што адбылося

5.05.2026 / 14:42

Nashaniva.com

Стрытфуд-пляцоўка пад адкрытым небам «Пясочніца» на вуліцы Куйбышава ў Мінску ўсё ж такі не адкрыецца ў гэтым сезоне. Пра гэта Office Life паведамілі арганізатары праекта.

Фота арганізатараў «Пясочніцы»

У красавіку з’явілася інфармацыя, што ў арганізатараў «Пясочніцы» ўзніклі цяжкасці з арэндадаўцамі. Дату адкрыцця пляцоўкі гэтай вясной не называлі. Пазней паведамілі, што новы сезон на гастрапляцоўцы ўсё ж такі стартуе 7 мая.

«Нягледзячы на ўсе спробы захаваць праект і ўсе дамоўленасці, да якіх удалося прыйсці ў канцы красавіка перад стартам сезона, пляцоўка «Пясочніца» больш не адкрыецца на ранейшым месцы. Дагавор арэнды скасаваны», — паведамілі арганізатары.

Што будзе з праектам далей, пакуль не ясна.

Прадстаўнікі пляцоўкі кажуць, што зараз прыярытэтная задача — вызваліць плошчы, якія яны займаюць, «пасля гэтага можна будзе падумаць пра будучыню».

«Пясочніца» з’явілася ў 2018 годзе. Яна размяшчалася на тэрыторыі завода «Гарызонт», а распрацавалі праект стваральнікі вядомага фестывалю Gastrofest. Лакацыя з урбаністычным вайбам і смачная вулічная ежа — не адзінае, дзеля чаго сюды прыходзілі гараджане. Тут праходзілі майстар-класы, маркеты, яркія музычныя выступленні, фестывалі, выставы і кінапаказы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула