Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна
Максім Вайцяховіч шукаў зніклых у лясах і збіраў грошы на лячэнне хворых дзяцей. Але нядаўна яго асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму».
Максім Вайцяховіч. Фота з яго старонкі «Укантакце»
Максіму Вайцяховічу 35 гадоў. Ён скончыў Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва.
Да затрымання ён вёў актыўны лад жыцця і шмат дапамагаў іншым. Мужчына быў інструктарам вядомага пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», дапамагаў і іншым пошукавым атрадам. Вайцяховіч рэгулярна праводзіў трэніроўкі па арыентаванні на мясцовасці і практычныя заняткі па пошуку зніклых людзей.
Максім таксама захапляўся роварамі і займаўся дабрачыннасцю. У 2023 годзе ён арганізаваў велапрабег па маршруце «Еўравела 2» ад Заслаўя да Уселюба. Падчас гэтага заезду на 145 кіламетраў ён збіраў сродкі на лячэнне хворых на рак дзяцей.
Мужчыну арыштавалі ў мінулым годзе і змясцілі ў СІЗА. А нядаўна Максіма асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Цяпер Максім за кратамі, але дакладны прысуд невядомы. Ягоны пераслед, імаверна, звязаны са справай Гаюна.
Чытайце таксама:
Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі
Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму