БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Робертам Фіцам

4.05.2026 / 22:31

Nashaniva.com

На палях саміту ў Арменіі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі.

Святлана Ціханоўская і Роберт Фіца. Скрыншот з відэа

Падчас размовы палітыкі абмеркавалі важнасць супольнай еўрапейскай падтрымкі для Беларусі і для Украіны, а таксама магчымасці далейшай супрацы паміж Славакіяй і дэмакратычнымі сіламі. Акрамя таго, была закранутая тэма Беларусі ў кантэксце Украіны — прэм'ер-міністр Славакіі неўзабаве збіраецца наведаць Кіеў з афіцыйным візітам, гэтак жа сама як і Святлана Ціханоўская.

«Супольная еўрапейская падтрымка для Беларусі і Украіны сёння асабліва важная. У агульных еўрапейскіх інтарэсах — захоўваць еднасць, умацоўваць падтрымку і развіваць супрацоўніцтва. Дэмакратычная Беларусь гатовая быць надзейным партнёрам і хаўруснікам у гэтых пытаннях», — адзначыла па выніках сустрэчы Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе

Крэмль анансаваў сустрэчы Пуціна 9 мая з Фіца і Лукашэнкам

Для палёту Роберта Фіца да Пуціна на 9 мая руку дапамогі працягнула Чэхія

Фіца заявіў пра падрыў даверу да Украіны

Каментары да артыкула