БЕЛ Ł РУС

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў

4.05.2026 / 07:34

Nashaniva.com

Высокапастаўлены іранскі чыноўнік у адказ заявіў, што Тэгеран будзе разглядаць любую спробу ЗША ўмяшацца ў сітуацыю ў Армузскім праліве як парушэнне рэжыму спынення агню.

Photo by Win McNamee/Getty Images

У допісе ў сацсетцы Truth Social амерыканскі прэзідэнт заявіў, што «краіны з усяго свету» звярнуліся да ЗША «з просьбай дапамагчы вызваліць іх судны ў Армузскім праліве», піша Бі-бі-сі.

У адказ Вашынгтон паабяцаў, што будзе суправаджаць судны з гэтых краін і «бяспечна выведзе іх з гэтых абмежаваных вод, каб яны маглі свабодна і эфектыўна працягваць сваю дзейнасць».

Аперацыя пад назвай Project Freedom пачнецца ў панядзелак раніцай па блізкаўсходнім часе, удакладніў кіраўнік Белага дома.

Ён дадаў, што гэта — гуманітарны жэст з боку ЗША і краін Блізкага Усходу, «але асабліва — Ірана».

«Мае прадстаўнікі вядуць вельмі пазітыўныя перамовы з Іранам, і гэтыя абмеркаванні могуць прывесці да чагосьці вельмі станоўчага для ўсіх», — таксама гаворыцца ў допісе Трампа.

Неўзабаве пасля гэтага высокапастаўлены іранскі чыноўнік заявіў, што Тэгеран будзе разглядаць любую спробу ЗША ўмяшацца ў сітуацыю ў Армузскім праліве як парушэнне рэжыму спынення агню.

«Любое амерыканскае ўмяшанне ў новы марскі рэжым Армузскага праліва будзе разглядацца як парушэнне перамір’я», — напісаў у X Ібрахім Азізі, кіраўнік камісіі нацыянальнай бяспекі ў парламенце Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула