Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА
На відэа знялі, як дзяржсакратар ЗША стаіць за пультам.
Марка Рубіа злева. Скрыншот відэа
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа пабыў вясельным дыджэем.
«Толькі што, за кулісамі — наш выдатны дзяржаўны сакратар Марка Рубіа таксама працуе дыджэем на вяселлях! Вось ён сёння ў дзеянні на сямейным вяселлі… Пагналі!!!» — напісаў у X намеснік кіраўніка апарата Белага дома Дэн Скавіна і выклаў відэа з сямейнага вяселля.
Рубіа на відэа стаіць побач з іншым мужчынам за дыджэйскім пультам і прыціскае навушнікі да вуха.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вядомы тым, што сам выступае дыджэем на сваіх вечарынах у Мар-а-Лага, піша New York Post. Нядаўна ён прызнаўся, што яго жонка не любіць, калі ён пачынае танцаваць і кажа, што гэта не па-прэзідэнцку.