БЕЛ Ł РУС

Крэмль анансаваў сустрэчы Пуціна 9 мая з Фіца і Лукашэнкам

3.05.2026 / 14:09

Nashaniva.com

У Крамлі паведамілі, што 9 мая Уладзімір Пуцін правядзе двухбаковыя сустрэчы з замежнымі лідарамі, якія прыедуць у Маскву на мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі. Пакуль што назвалі толькі два прозвішчы.

Роберт Фіца, Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка

Сярод тых, з кім плануюцца перамовы, названыя Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца. Пры гэтым падкрэсліваецца, што Фіца праедзе «на парад в гонар свята», хоць сам ён гаворыць, што хоча толькі ўскласці кветкі да Магілы невядомага салдата, а на парадзе нібыта прысутнічаць не будзе.

Таксама паведамляецца, што Пуцін традыцыйна выступіць на вайсковым парадзе і павінен павіншаваць Прэзідэнцкі полк з 90‑годдзем яго стварэння.

Чытайце таксама:

Для палёту Роберта Фіца да Пуціна на 9 мая руку дапамогі працягнула Чэхія

У Крамлі заявілі, што прэм'ер Славакіі будзе прысутнічаць на парадзе 9 мая

Краіны Балтыі зноў не пусцяць Роберта Фіца на парад у Маскву праз сваю тэрыторыю

Прэм'ер Славакіі прыедзе на святкаванне 9 Мая ў Маскву

Каментары да артыкула