БЕЛ Ł РУС

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу

2.05.2026 / 16:54

Nashaniva.com

Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць такі прафілактычны рэйд.

Ілюстрацыйнае фота з сайта belarus365.com

Супрацоўнікі аддзелаў ДАІ Кастрычніцкага і Ленінскага РУУС выйшлі ў рэйды, каб праверыць тых, хто карыстаецца арандаванымі аўтамабілямі. Інспектары сачылі за тым, як кіроўцы выконваюць хуткасныя абмежаванні, правілы манеўравання і змены паласы руху, ці рэагуюць на сігналы святлафораў, а таксама ацэньвалі іх фізічны стан і наяўнасць пасведчанняў кіроўцы.

У ДАІ мяркуюць, што такія рэйды павышаюць дысцыпліну на дарогах і бяспеку людзей.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць: нават калі аўтамабіль узяты ў арэнду, кіроўца нясе поўную адказнасць за ўсё, што адбываецца на дарозе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула