БЕЛ Ł РУС

Беларус фатальна пазнаёміўся ў інтэрнэце з дзяўчынай. Ужо завязваліся адносіны — як раптам кавалер страціў $28 тысяч

2.05.2026 / 13:35

Nashaniva.com

Таямнічая незнаёмка давала парады па тым, як лепш укласці грошы.

Беларус атрымаў паведамленне ад незнаёмай дзяўчыны — завязалася перапіска, потым пачалася гісторыя віртуальных адносінаў. Калі давер быў заваяваны, дзяўчына прапанавала зарабіць на крыптавалюце праз нейкую платформу. Мужчына пагадзіўся.

Паводле справаздач платформы прыбытак рос, і ён укладваў усё больш. Калі вырашыў вывесці «заробленае» — сувязь абарвалася.

Агулам ён уклаў $28 тысяч.

Міліцыя нагадвае: здзяйсняць фінансавыя аперацыі трэба толькі на афіцыйных пляцоўках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула