БЕЛ Ł РУС

Андрэй Хадановіч запрашае на анлайн-курс пра беларускую паэзію ў кантэксце сусветнай культуры

1.05.2026 / 22:40

Nashaniva.com

Курс Андрэя Хадановічапра беларускую паэзію ў кантэксце сусветнай культуры называецца «Таварыства жывых паэтаў і паэтак». Ён пра ўплывы і «паралельныя» адкрыцці, пра пераклад і містыфікацыі, пра тое, як вершы становяцца песнямі, а паэзія — мовай пратэсту, супраціву і салідарнасці.

Гэты курс для вас, калі вы:

— любіце паэзію і хочаце бачыць у ёй больш: кантэксты, сувязі, уплывы і схаваныя гісторыі;

— хочаце лепш разумець беларускую паэзію і яе месца ў сусветнай літаратуры;

— цікавіцеся літаратурай і хочаце бачыць за вершамі не толькі тэкст, але і эпоху, пераклады, містыфікацыі, музыку і асабістыя гісторыі аўтараў;

— выкладаеце, пішаце ці працуеце з тэкстамі і шукаеце новыя прыклады, сюжэты, ракурсы і пункты гледжання»

— хочаце правесці час з Андрэем Хадановічам і паглядзець на беларускую паэзію праз яго оптыку.

Курс будзе складацца з 10 лекцыяў-заняткаў:

Пасля курсу вы будзеце глядзець на беларускую паэзію — і на сваю культуру — з гонарам і разуменнем, якіх раней не хапала, абяцаюць арганізатары. 

Падрабязнасці тут. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула