Ютуб-канал Юрыя Дудзя прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім
Цяпер за перасылку спасылкі можна трапіць на суткі і застацца без тэлефона.
Юрый Дудзь бярэ інтэрв'ю ў Марыі Калеснікавай. Скрыншот з відэа
Рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім» ютуб-канала «ВДудь» з 10 мільёнамі падпісчыкаў было прынята судом Чыгуначнага раёна Віцебска 27 красавіка.
Акрамя таго, гэтым разам «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:
- кніга «Мясцовыя выбары ў найноўшай палiтычнай гiсторыi Беларусi. — Менск: Аналiтычны грудок, 2003. — 296 с.»;
- сайт ecohome.ngо;
- старонка ў тыктоку user37482224238772»;
- старонка ва «Укантакце» «Калі ласка — Беларусь»;
- інстаграм-старонкі e.solenkov, baza-_florida, Shimizu satoshi, komissarovalecs, malyavko.vladimir, jurkadeshuk, vasili.nikalayey.official, «Беларусы Тампы»;
- старонкі ў фэйсбуку Baza Florida, «Паўлюк Быкоўскi», «Сяргей Пятрухiн», Usau Pavel, «Михаил Политыко», «Беларусы Тампы i ваколiц (Tampa,St. Pete, Sarasota etc.)»;
- старонка ў Threads klasby84.
Чытайце таксама:
Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»
Фэйсбук-старонку Міколы Статкевіча прызналі «экстрэмісцкай»
Прызналі «экстрэмісцкімі» «Цыклапедыю», стыкеры з Мелстроем і фэйсбук-старонку Вінцука Вячоркі